Таджура (Лівія)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||
Таджура (араб. تاجوراء) — горад на паўночным захадзе Лівіі, на ўзбярэжжы Міжземнага мора ў 14 км на ўсход ад Трыпалі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1531 г. Асманская імперыя стварыла базу ў раёне сучаснага гораду[1]. У 1981 г. СССР пабудавала ў горадзе Цэнтр ядзерных даследаванняў, дзе з 1983 г. працаваў ядзерны рэактар магутнасцю 10 МВт і тэрмаядзерная ўстаноўка Т-4М.
Падчас другой Грамадзянскай вайны, 3 ліпеня 2019 г. паветраныя сілы Лівійскай нацыянальнай арміі пад кіраўніцтвам Х. Хафтара нанеслі авіяўдар па Цэнтру ўтрымання мігрантаў і бежанцаў у выніку якога загінула 53 чал., паранена звыш 130[2].
Зноскі
- ↑ Abun-Nasr, J. M. A History of the Maghrib in the Islamic Period. — Cambridge: Cambridge University Press, 1987. — P.192.
- ↑ Libyan migrants 'fired upon after fleeing air strikes' (англ.). BBC (4 ліпеня 2019). Праверана 6 ліпеня 2019.